9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Салігорску пачаліся медальныя паядынкі турніру па вольнай барацьбе ў праграме ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першую ўзнагароду беларусам прынёс Дзмітрый Шамела, які заваяваў бронзавы медаль у вагавой катэгорыі 57 кг. Яшчэ адным бронзавым прызёрам тут стаў Мухамад Расул Саліеў з Кыргызстана. У схватцы за чэмпіёнскі тытул расійскі барэц Начын Мангуш перамог Ерасыла Мухтарулы з Казахстана.
Спаборніцтвы прадаўжаюцца.