19 красавіка, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Чэмпіянат Еўропы па боксу 2013 года пройдзе на "Мінск-Арэне", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі бокса.
Такое рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні выканкама Еўрапейскай канфедэрацыі бокса ў турэцкім Трабзоне, дзе гэтымі днямі праходзіць адборачны алімпійскі турнір на Гульні-2012.
Папярэднія тэрміны правядзення чэмпіянату Еўропы 2013 года ў Мінску - 17-26 мая.
У галасаванні за права прыняць кантынентальны форум Беларусь апярэдзіла Галандыю. Правесці турнір хацела таксама Сербія, але перад галасаваннем яна зняла сваю кандыдатуру. Як растлумачылі ў Беларускай федэрацыі бокса, вырашальным фактарам на карысць Мінска стала якасна праведзеная беларускім бокам прэзентацыя заяўкі будучага турніру, вельмі добрыя ўмовы для спаборніцтваў і прыёму ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату Еўропы.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|