9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў стаў бронзавым прызёрам ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Выступаючы пасля доўгага перапынку, 35-гадовы чэмпіён пекінскай Алімпіяды-2008 заняў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 109 кг. Першыя дзве спробы ў рыўку Арамнаў выканаў выдатна, а вось штангу вагой 172 кг падняць не змог. У першым падыходзе ў штуршку беларус узяў вагу 195 кг, але потым двойчы не змог справіцца са штангай вагой 202 кг. Чэмпіёнам Гульняў стаў Дадаш Дадашбейлі з Азербайджана - 393 кг (рывок - 177 кг, штуршок - 216 кг), серабро ў актыве расіяніна Віктара Кандрацьева - 381 кг (176+205). Яшчэ адзін беларускі спартсмен Уладзіслаў Саковіч заняў 4-е месца - 348 кг (161+187).
У апошнім відзе цяжкаатлетычнай праграмы ў гродзенскім Лядовым палацы будуць разыграны медалі ў суперцяжкай вагавой катэгорыі - звыш 109 кг.