5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь акажа гуманітарную дапамогу В'етнаму. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2017 года нумар 1045, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі В'етнаму прынята ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку аказання Рэспублікай Беларусь міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Пастановай зацверджаны аб'ём перадаваемых матэрыяльных каштоўнасцей у памеры Br327 575,48 (прадукты харчавання, палаткі, перасовачная дызельная электрастанцыя і інш.).
Дакументам вызначана, што забяспечаць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў В'етнам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства транспарту і камунікацый.
Міністэрству фінансаў даручана за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, выдзеліць сродкі для кампенсацыі арганізацыям кошту адпушчаных матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі.