12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія змогуць прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях 2024 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.
Алімпійскі і Паралімпійскі камітэт ЗША (USOPC) падтрымлівае ідэю дапусціць беларусаў і расіян да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы пры ўмове, што спартсмены не будуць выступаць пад сцягамі сваіх краін або ў іх колерах, заявіла старшыня праўлення USOPC Сюзанна Лаянс.