19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што прапануе турыстычная сфера Беларусі ўнутраным турыстам у бягучым годзе, расказала на прэс-канферэнцыі дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На працягу трох апошніх гадоў унутраны турызм усё больш набірае папулярнасць. У сувязі з гэтым мы робім усё магчымае для таго, каб людзям было камфортна знаходзіць інфармацыю і аб'екты, куды можна было б паехаць адпачыць. Цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца індывідуальныя туры. На сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме размешчаны маршрутызатар, з дапамогай якога можна складаць індывідуальныя туры выхаднога дня або нават спланаваць свой водпуск. Там можна выбраць машруты, месцы знаходжання, славутыя мясціны, а таксама кафэ і ўстановы", - расказала Ірына Варановіч.
Паводле яе слоў, найбольш папулярныя віды турызму ўнутры краіны - гэта санаторна-курортнае лячэнне, аграэкатурызм, а таксама актыўны адпачынак, у прыватнасці байдарачныя сплавы, велапрабегі і наведванне экалагічных сцяжын.
"Адзначу, што ў нас ужо становіцца традыцыяй праводзіць акцыю "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" ў пачатку летняга сезона. У бягучым годзе яна будзе праходзіць з 5 па 11 чэрвеня ва ўсіх рэгіёнах краіны. У бягучым годзе ўжо зарэгістравана больш за 900 аб'ектаў, сярод якіх розныя музеі, аграсядзібы, гасцініцы, санаторыі, спартыўныя аб'екты і іншыя. Кожны жадаючы можа наведаць адзін з аб'ектаў і выбраць для сябе найбольш цікавы адпачынак. Пералік гэтых аб'ектаў знаходзіцца на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме, там жа можна азнаёміцца з усімі ўмовамі і прадастаўленымі акцыямі", - растлумачыла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму.