4 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены Мікіта Борыкаў і Алег Юрэня выйшлі ў паўфінал стартаў байдарак-двоек сярод мужчын на дыстанцыі 1000 м, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дуэт з Беларусі заняў першае месца ў сваім заездзе, паказаўшы час 3 мін. 10,126 сек. Паўфінал у гэтым відзе праграмы адбудзецца 5 жніўня.