29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці перамаглі на старце парнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі ў тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў матчы 1/32 фіналу беларуска-аўстралійская пара ўпэўнена абыграла аўстралійку Айлу Тамлянавіч і сербку Аляксандру Круніч - 6:1, 6:1.
Таксама сёння беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Аояма будуць сапернічаць з кітайскім дуэтам Ін-Ін Дуань / Чжэн Сайсай.
Яшчэ дзве беларускі свае стартавыя гульні парнага разраду правядуць 30 мая: Аляксандра Сасновіч і амерыканка Тэйлар Таўнсэнд згуляюць з французскім дуэтам Дзіяна Пэры / Фіёна Фера, Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс сустрэнуцца з брытанска-нямецкім тандэмам Хізэр Уотсан / Таццяна Марыя.