10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі можа стаць пастаянным праектам. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мерапрыемствы Аўстрыйскага культурнага сезона стартуюць у 2016 годзе і будуць прадаўжацца ў наступным. "Можа, зробім яго пастаянна дзеючым праектам, які будзе рэалізоўвацца тут, у Беларусі", - сказаў міністр.
Ён дадаў, што на гэты час абмяркоўваецца магчымасць Беларускага культурнага сезона ў Аўстрыі.
У сваю чаргу пасол Аўстрыі ў Беларусі Бернд Аляксандр Баерль адзначыў, што Аўстрыйскі культурны сезон уключае шырокі спектр мерапрыемстваў. Гэта самы вялікі культурны праект, які Аўстрыя калі-небудзь праводзіла ў Беларусі. Сёння ў Мінску пройдзе Viennese Gala Concert - Music from Vienna - салісты Венскай оперы разам з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі выканаюць творы Людвіга ван Бетховена, Іагана Штрауса, Франца Легара і іншых кампазітараў.