16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля паспяховага выступлення на турніры ў аўстрыйскім Лінцы вярнулася ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад пачаткам турніру ў Аўстрыі Арына Сабаленка знаходзілася на 11-й пазіцыі, а пасля перамогі ўзнялася на адзін радок, набраўшы 4220 ачкоў. Вікторыя Азаранка засталася на 13-й пазіцыі, маючы ў сваім актыве 3426 балаў. Аляксандра Сасновіч, якая дабралася ў Лінцы да чвэрцьфіналу, займае 90-е месца, набраўшы 833 ачкі, у Вольгі Гаварцовай 570 балаў і 133-я пазіцыя.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,
3. Наомі Осака (Японія) - 5780,
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,
5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5260,
6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,
7. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,
8. Петра Квітава (Чэхія) - 4516,
9. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4505,
10. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4220.
У мужчынскім рэйтынгу лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў знаходзіцца на 81-й пазіцыі, маючы 820 заліковых балаў, у Ільі Івашкі 601 ачко і 112-е месца.
Топ-10 рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11830 ачкоў,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,
3. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 9125,
4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 6970,
5. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,
6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5925,
7. Аляксандр Звераў (Германія) - 5525,
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3919,
9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3455,
10. Матэа Берэціні (Італія) - 3075.