22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арына Сабаленка засталася на другім месцы сусветнага рэйтынгу пасля фінішу падагульняючага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мексіканскай Гвадалахары лепшая беларуская тэнісістка выступіла няўдачна, не здолеўшы выйсці з папярэдняй групы. Цяпер у актыве Арыны Сабаленка 6370 ачкоў. Вікторыя Азаранка займае 27-е месца (2166 ачкоў), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 91-й пазіцыі (820), Вольга Гаварцова на 135-м месцы (564). Пераможца падагульняючага турніру іспанка Гарбінье Мугуруса паднялася на 3-е месца.
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 7582 ачкі;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6370;
3. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 5685;
4. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5135;
5. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 5008;
6. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4365;
7. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4351;
8. Паўла Бадоса (Іспанія) - 3849;
9. Іга Свёнтак (Польшча) - 3786;
10. Унс Джабір (Туніс) - 3455.
Пасля завяршэння падагульняючага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у італьянскім Турыне ў першай дзесятцы мужчынскага рэйтынгу змяненняў не адбылося. Наперадзе па-ранейшаму серб Новак Джокавіч, які ўступіў у паўфінале спаборніцтваў у Турыне будучаму чэмпіёну прадстаўніку Германіі Аляксандру Звераву. Лепшы з беларусаў Ілья Івашка цяпер знаходзіцца на 48-м месцы (1194), у Ягора Герасімава 113-я пазіцыя (665).
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 540 ачкоў;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 8640;
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 7840;
4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 6540;
5. Андрэй Рублёў (Расія) - 5150;
6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 4875;
7. Матэа Берэціні (Італія) - 4568;
8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4160;
9. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3706;
10. Янік Сінер (Італія) - 3350.