13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка
Арына Сабаленка (102-і нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў паўфінал турніру ў кітайскім Цяньцзіне (прызавы фонд - $426 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.У сённяшнім чвэрцьфінале Сабаленка перамагла кітайскую тэнісістку Чжу Лінь (113-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:4. Цяпер у паядынку за выхад у фінал Арыне Сабаленка трэба будзе сустрэцца з пераможцай матчу паміж амерыканкай Крысцінай Макхейл (65) і італьянкай Сарай Эрані (280).
На турніры ў Ташкенце (прызавы фонд - $150 тыс.) беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс
Падліпнік-Кастылья сёння правядуць фінальны матч парнага разраду супраць індыйскага дуэта Юкі Бхамбры / Дывідж Шаран.