16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $8,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чвэрцьфінале другая ракетка планеты крыху больш як за гадзіну ўпэўнена перайграла амерыканку Кока Гаўф (6-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:4, 6:0. У гэтай сустрэчы Арына Сабаленка не дапусціла ніводнай двайной памылкі на сваіх падачах і шэсць разоў падавала навылет. Раней яна была мацнейшай за расіянку Яўгенію Родзіну (427), украінку Лесю Цурэнка (95) і чэшку Барбару Крэйчыкаву (16). У паядынку за выхад у фінал беларуска сустрэнецца з грэчаскай тэнісісткай Марыяй Сакары (7).
Турнір у Індыян-Уэлсе завершыцца 19 сакавіка.