12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўзнялася на трэцяе месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам Уімблдонскага турніру Арына Сабаленка была чацвёртай, а пасля выхаду ў яго паўфінал узнялася на адну пазіцыю. Цяпер у яе актыве 6965 ачкоў.
Яшчэ адна беларуска, экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка засталася на 14-й пазіцыі, маючы 3845 ачкоў. Аляксандра Сасновіч займае 86-е месца (938 ачкоў). Вольга Гаварцова знаходзіцца на 124-м радку (672).
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9635 ачкоў;
2. Наомі Осака (Японія) - 7336;
3. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6965;
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5640;
5. Б'янка Андрэеску (Канада) - 5331;
6. Эліна Світоліна (Украіна) - 5125;
7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4975;
8. Іга Свёнтак (Польшча) - 4695;
9. Сімона Халеп (Румынія) - 4330;
10. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4165.
Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) па-ранейшаму ўзначальвае серб Новак Джокавіч, які напярэдадні ва Уімблдоне заваяваў свой 20-ы чэмпіёнскі тытул на турнірах серыі "Вялікага шлема". Беларус Ілья Івашка знаходзіцца на 63-м радку (1060 ачкоў), Ягор Герасімаў займае 79-е месца (926).
Першая дзясятка рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12 113 ачкоў;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 10 370;
3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 8270;
4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 8150;
5. Аляксандр Звераў (Германія) - 7475;
6. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 7425;
7. Андрэй Рублёў (Расія) - 6255;
8. Матэа Берэціні (Італія) - 5488;
9. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 4215;
10. Дзяніс Шапавалаў (Канада) - 3625.