4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў паўфінал турніру ў кітайскім Шэньчжэне, абыграўшы расіянку Марыю Шарапаву (29), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першы сэт сённяшняга паядынку супраць былой першай ракеткі планеты Арына Сабаленка правяла быццам на адным дыханні, выйграўшы 6:1. У другой партыі пры ліку 4:2 на карысць беларускі расіянка не змагла прадоўжыць барацьбу з-за праблем са здароўем. У іх першай сустрэчы ў кастрычніку 2017 года ў фінале турніру ў кітайскім Цяньцзіне перамагла Марыя Шарапава. У барацьбе за выхад у фінал Арына Сабаленка згуляе з пераможцай матчу паміж кітаянкай Яфань Ван (70) і румынкай Монікай Нікулеску (99).
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (30) у чвэрцьфінале спаборніцтваў у аўстралійскім Брысбене сёння прайграла харватцы Доне Векіч (34).