30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі паднялася на другую пазіцыю ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам Australian Open лепшая беларуская тэнісістка займала 5-е месца, а пасля трыумфу ў Мельбурне паднялася на тры радкі, маючы ў сваім актыве 6100 ачкоў. Арына Сабаленка ў мінулым годзе ўжо дабіралася да другога месца сусветнага рэйтынгу. Паўфіналістка цяперашняга аўстралійскага першынства Вікторыя Азаранка перамясцілася з 24-й на 16-ю пазіцыю (2138 балаў). Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч займае 37-е месца (1291).
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 10 485 ачкоў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6100;
3. Унс Джабір (Туніс) - 5210;
4. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5000;
5. Каралін Гарсія (Францыя) - 4645;
6. Кока Гаўф (ЗША) - 3992;
7. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3811;
8. Дар'я Касаткіна (Расія) - 3380;
9. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 2905;
10. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 2815.
Выйграўшы свой дзясяты аўстралійскі чэмпіянат, рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) зноў узначаліў серб Новак Джокавіч. Фіналіст Australian Open грэк Стэфанас Цыцыпас стаў трэцяй ракеткай свету. Лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 75-е месца, набраўшы 715 ачкоў.
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 7070 ачкоў;
2. Карлас Алькарас (Іспанія ) - 6730 ачкоў;
3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 6195;
4. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5765;
5. Андрэй Рублёў (Расія) - 4200;
6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 3815;
7. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3715;
8. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3410;
9. Хольгер Рунэ (Данія) - 3046;
10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 2995.