16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка паднялася на адзін радок у новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам турніру ў Рыме лепшая беларуская тэнісістка займала 8-е месца, а пасля выхаду ў паўфінал перамясцілася на 7-ю пазіцыю. Цяпер у Арыны Сабаленка 3966 ачкоў. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 15-м месцы (2440 балаў), яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч займае 44-ю пазіцыю (1183).
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 7061 ачко;
2. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4911;
3. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4770;
4. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4726;
5. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4446;
6. Унс Джабір (Туніс) - 4380;
7. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3966;
8. Караліна Плішкава (Чэхія) - 3568;
9. Даніэль Колінз (ЗША) - 3315;
10. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 3031.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 50-е месца (997), яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў знаходзіцца на 146-й пазіцыі (429).
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 8660;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 7980;
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 7200;
4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 6170;
5. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5525;
6. Карлас Алькарас (Іспанія) - 4770;
7. Андрэй Рублёў (Расія) - 3945;
8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 3940;
9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3850;
10. Матэа Берэціні (Італія) - 3805.-0-