5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка паднялася на 7-е месца ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У папярэднім рэйтынгу Арына Сабаленка займала 8-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал буйнога турніру ў амерыканскім Маямі перамясцілася на радок вышэй. Цяпер у яе актыве 5085 ачкоў.
Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка ў Маямі дабралася да 1/8 фіналу і засталася на 15-м месцы, маючы ў актыве 3625 ачкоў. Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 94-й пазіцыі (878 ачкоў), у Вольгі Гаварцовай 138-е месца (588), Вера Лапко займае 287-е месца (228).
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9186 ачкоў,
2. Наомі Осака (Японія) - 7985,
3. Сімона Халеп (Румынія) - 6965,
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5915,
5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5750,
6. Б'янка Андрэеску (Канада) - 5265,
7. Арына Сабаленка (Беларусь) - 5085,
8. Серэна Уільямс (ЗША) - 4850,
9. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4660,
10. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4490.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў займае 80-е месца (936 балаў), Ілья Івашка знаходзіцца на 115-й пазіцыі (673), Уладзімір Ігнацік - на 353-м радку (129). На гэтым тыдні Ягор Герасімаў выступіць на турніры ў італьянскім Кальяры, дзе яго першым сапернікам будзе аргенцінец Гвіда Пелья (48-ы нумар сусветнага рэйтынгу). На турніры ў іспанскай Марбельі Ілья Івашка згуляе з іспанцам Педра Марцінесам (100).
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11963,
2. Данііл Мядзведзеў ( Расія) - 10030,
3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9670,
4. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 8660,
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 7040,
6. Аляксандр Звераў (Германія) - 6125,
7. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 5875,
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 5400,
9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3720,
10. Матэа Берэціні (Італія) - 3453.