7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка намініравана на званне лепшай тэнісісткі свету па выніках кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Канкурэнткамі Арыны Сабаленка, якая займае 11-е месца ў сусветным рэйтынгу, з'яўляюцца дацкая тэнісістка Каралін Вазняцкі (3-і нумар рэйтынгу WTA), украінка Эліна Світоліна (4) і амерыканка Слоан Стывенс (6).
Арына Сабаленка прызнавалася лепшай тэнісісткай планеты ў верасні, а да гэтага лаўрэатамі станавіліся румынка Сімона Халеп (студзень, май), чэшка Петра Квітава (люты, чэрвень), японка Наомі Осака (сакавік, жнівень), чэшка Караліна Плішкава (красавік) і немка Ангеліка Кербер (ліпень).
Прагаласаваць за адну з прэтэндэнтак можна на сайце WTA, пераможца будзе названа 9 лістапада.