14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 4 тыс. чалавек з розных краін сталі ўдзельнікамі першага музейна-тэатральнага анлайн-фестывалю "Паўлінка на Купалле". Мерапрыемства прайшло з 6 па 12 ліпеня на анлайн-пляцоўках Купалаўскага тэатра - афіцыйным сайце і YouTube-канале - і было прымеркавана да дня нараджэння Янкі Купалы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.
"Жыхары Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Польшчы, Італіі, Японіі, Венгрыі і іншых краін віртуальна прымалі ўдзел у фестывалі Купалаўскага", - расказалі ў тэатры.
На працягу тыдня можна было трапіць на экскурсію па тэатры, паслухаць выступленне аркестра, віртуальна наведаць музей Янкі Купалы ў Вязынцы, навучыцца плесці вянкі з Паўлінкамі і нават станцаваць лявоніху.
Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры. Генеральны партнёр Купалаўскага тэатра - кампанія Mastercard, партнёр музея - "Белдзяржстрах".