6 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія спартсменкі выйшлі ў фінал індывідуальнага мнагабор'я ў спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках выступленняў у кваліфікацыі Аліна Гарнасько набрала 99,250 бала і заняла 4-е месца. Адразу ўслед за ёй размясцілася Настасся Салас, у якой 99,150 бала. Наперадзе расійскія сёстры-блізняты Дзіна Аверына (106,300) і Арына Аверына (106,175), а таксама ізраільцянка Ліной Ашрам (103,100). Фінальная стадыя з удзелам дзесяці лепшых гімнастак пройдзе заўтра.
У японскай сталіцы таксама будуць разыграны алімпійскія медалі ў групавых практыкаваннях, якія адбудуцца 8 жніўня.