Самы маштабны народны фестываль лета – рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") – у гэтым годзе будзе доўжыцца адзін дзень і пройдзе 10 ліпеня. Традыцыйна яго ўдзельнікі і госці збяруцца на беразе ракі Днепр у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Арганізатары абяцаюць насычаную праграму, у тым ліку шмат сюрпрызаў акрамя ўжо любімых мерапрыемстваў. Зразумела, асаблівая ўвага будзе ўдзелена выкананню санітарна-эпідэмічнага рэжыму.
На гала-канцэрт фестывалю "Купалле" ў Александрыі плануюць прадаць каля 2,5 тыс. білетаў
Гасцей Александрыі чакаюць купальскія падворкі, экскурсіі, цыркавыя выступленні і шмат музыкі