5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па фрыстайле Але Цупер за дасягненне высокіх спартыўных рэзультатаў на міжнародных спаборніцтвах па фрыстайле (лыжная акрабатыка) прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь". Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.