Увечары 10 кастрычніка на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі пад шчаслівай для вялікага маэстра лічбай – 13 (а фестывалю ў бягучым годзе спаўняецца менавіта столькі гадоў) – прагучаў першы канцэрт музычнага форуму Юрыя Башмета.
У праграме фестывалю-2018 акрамя выступленняў выдатных музыкантаў, якія заслужылі званне віртуозаў сваёй справы на шматлікіх міжнародных конкурсах, спектакль "Чорт, салдат і скрыпка" з удзелам Уладзіміра Познера і Андрэя Макарэвіча, а таксама канцэрт-сімбіёз класічнай музыкі і мастацкай гімнастыкі ў выкананні шматразовай чэмпіёнкі свету і Еўропы Кацярыны Галкінай.
Самай неардынарнай падзеяй фестывалю (ды і, бадай што, асенняга календара падзей краіны) стаў канцэрт "Ноч у метро", унікальны месцам і часам свайго правядзення. Пад "зорным небам" станцыі метро "Пятроўшчына" ў дзве гадзіны ночы прагучалі гукі міжнароднага камернага аркестра East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера ў суправаджэнні меца-сапрана опернай дзівы Вялікага тэатра Аксаны Волкавай.
Яшчэ адзін праект фестывалю – падарунак малышам і маці, які стаў традыцыйным – бэбі-канцэрт "Музыка твайго сэрца". Арганізатары паклапаціліся аб максімальным камфорце юных слухачоў: падабраныя для праграмы творы кароткія па часе, а ў перапынках гасцей будуць чакаць у развіваючых зонах актыўнасці.
На закрыцці фестывалю прагучыць "Страдывары ХХ стагоддзя" – унікальны інструмент, створаны вядомым скрыпічным майстрам Аляксандрам Крыловым, у руках яго сына – віртуознага музыканта Сергея Крылова.
XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета – форум сусветнага ўзроўню – у спецыяльным рэпартажы!