Прэзентацыя альбома "Летапіс Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур", у які ўвайшлі каля 300 фатаграфій з 20-гадовай гісторыі творчага форуму, адбылася 4 чэрвеня ў Гродне. Першы экзэмпляр альбома выстаўлены ў музеі фестывалю нацыянальных культур у сярэдняй школе №8 Гродна, які раскрыў дзверы для наведвальнікаў у гэтым годзе.
Член праўлення Падляскага ваяводства Багдан Дужык знаёміцца з альбомам
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава прынялі ўдзел у прэзентацыі фотаальбома.