Другі тур ХІІІ чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе прайшоў 6-7 чэрвеня ў Гродне. Першыя матчы новага сезона адбыліся на стадыёне для пляжнага футбола ў Шчучыне. Усе ўдзельнікі турніру правялі па чатыры гульні, лепшыя паказчыкі ў трох каманд – "Гроднааблспорт", "Брэст" і "Кіраўск-СДЮШАР", якія набралі па 9 ачкоў. Далей размясціліся "Шчучын" – 6 ачкоў, "М-Сіці" – 3 і "Палессе".