Скульптура пасажыркі каля чыгуначнага вакзала Маладзечна
Напярэдадні фестывалю "Дажынкi-2011" цэнтральны ўваход чыгуначнага вакзала ў Маладзечне ўпрыгожыла бронзавая скульптура дзяўчыны-студэнткі з чамаданам, якая вяртаецца ў родны горад з вучобы. Яе рост – 1 м 96 см, вага – амаль 450 кг.