У паліклініцы нумар 4 Магілёва арганізаваны дзве кантактныя групы ўрачоў з памочнікамі, якія бяруць назафарынгеальныя мазкі ў кантактаў першага ўзроўню і пацыентаў з падазрэннем на COVID-19. У дзень адна такая група выязджае ў сярэднім да 20 пацыентаў. Бывалі дні, калі наведвалі і больш за 40 чалавек.
Ва ўстанове строга выконваюцца проціэпідэмічныя меры. На ўваходзе ў паліклініку медработнік правярае тэмпературу бескантактавым прыборам кожнаму наведвальніку. У структурных падраздзяленнях арганізавана тэрмаметрыя супрацоўнікаў у пачатку і ў канцы рабочага дня. Для пацыентаў з павышанай тэмпературай і прыкметамі рэспіраторных захворванняў выдзелена зона прыёму з асобным уваходам. Пры ўваходзе і на кожным паверсе ўстаноўлены дазатары з антысептыкам.