У Мінскай вобласці пачала работу другая дзяржаўная лабараторыя, дзе праводзяць тэсты на COVID-19. Лабараторыя знаходзіцца ў Ратамцы. Да сённяшняга дня тэсціраванне проб на COVID-19, якія паступалі з цэнтральнага рэгіёна, праводзілася на базе вірусалагічнай лабараторыі Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ў сталіцы.