Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій, цёпла прывітаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. "Наш дагавор вы помніце: як мага даўжэй жыць. Нам вы вельмі патрэбны", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ветэранаў. Ён пажадаў ім здароўя і шчасця і падзякаваў за падтрымку.