Ганаровае званне "Мінчаніна года" прысвоена ў намінацыях:
-
праваахоўная сфера, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы, сілавыя структуры – начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Карзюк;
-
ахова здароўя – рэнтгена-эндаваскулярны хірург 1-й гарадской клінічнай бальніцы Павел Чарнаглаз;
-
сфера гандлю, грамадскага харчавання – генеральны дырэктар ААТ "ЦУМ Мінск" Валянцін Байдак.