На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання"-2016 дэлегацыі кожнай з 17 краін-удзельніц прайшлі па чырвонай дарожцы, дзе іх сустракала вядомая мальтыйская актрыса, спявачка і танцоўшчыца Тарын Мамо Цэфай.
Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак, а таксама артысты шоу-балета "Сенсацыя" Кірыл Мяхоўскі, Уладзіслаў Башметаў, Валерыя Ільчанка і Карына Васілеўская выйшлі на чырвоную дарожку разам з кіраўніком дэлегацыі Вольгай Саламаха.