Светлае Нараджэнне Хрыстова сустракае ўвесь праваслаўны свет і, вядома, мільёны беларусаў – вернікаў самай шматлікай канфесіі краіны. Урачыстыя службы ў храмах, малітвы ў знак удзячнасці за нараджэнне Збавіцеля, сямейныя і сяброўскія сустрэчы, душэўныя віншаванні, шчырая дапамога і дабрачыннасць – усё гэта адно з галоўных свят духоўнага календара. Па традыцыі праваслаўныя будуць адзначаць яго да Вадохрышча яшчэ 12 дзён. Здаўна ў гэты час, які называюць Калядамі, прынята хадзіць у госці, дарыць падарункі і рабіць добрыя справы.