Ля сцен старажытнай Каложскай царквы ў Гродне напярэдадні аднаго з галоўных свят хрысціян з'явіўся жывы калядны вяртэп. Своеасаблівым святочным упрыгажэннем тэрыторыі ля храма ён стаў упершыню, і галоўная яго асаблівасць – жывыя козы і авечкі.