Спартыўная зона ўключае самы глыбокі ў краіне басейн (глыбіня – ад 4,5 да 8,5 м, плошча – 20×30 м), прызначаны для трэніровак і спаборніцтваў па скачках у ваду і сінхронным плаванні. Прадугледжаны і тэхнічныя навінкі: музычная сістэма для заняткаў сінхраністак і вокны-ілюмінатары для фота- і відэаздымак у час спаборніцтваў.