У час Фестывалю нацыянальных культур у цэнтры горада з’явіўся новы арт-аб’ект, прысвечаны знакамітаму фільму "Белыя росы". Госці і гараджане з задавальненнем фатаграфаваліся каля каванай каляскі, устаноўленай на вуліцы Тэльмана. Менавіта тут здымаўся эпізод, дзе герой фільма Васіль спыніў дзіцячую каляску, якая пакацілася.