Не абышлося без традыцыйных пачастункаў і на ўкраінскім падворку. Прапаноўвалі варэнікі, рагалікі, піражкі з рознай начынкай. Але самае галоўнае, жартавалі тут, выпіць гарэлкі на дубовай кары і закусіць сальцам – гэта прыбавіць і сіл, і здароўя.
“Шыкоўнае свята. Сустрэў столькі новых сяброў. Важна дарыць людзям свята. Колькі разоў мяне абдымалі, цягалі за вусы – гэта проста здорава. Атрымліваем асалоду ад кожнай мінуты!” – дзяліўся ўражаннямі каларытны Уладзімір Цішчанка з Магілёва.
"Фестываль, нацыянальныя падворкі сімвалізуюць галоўнае – што ўсе мы тут адчуваем сябе як дома", – падкрэслівае ўкраінец Аляксей Вячэрні з Віцебска.