Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Новы завод "БелДжы" адкрыты ў Беларусі: флагманскі Geely Atlas, суперсучасны канвеер і канкурэнтныя пазіцыі беларускага аўто

Geely Atlas

Geely Atlas
17 Ліс 2017

Флагманская мадэль новага завода – красовер Geely NL3, які атрымаў сімвалічную назву Atlas. Каардынатар распрацоўкі – вядомы брытанскі дызайнер віцэ-прэзідэнт кампаніі Geely Automobile Holding Limited Пітэр Хорберы ў час прэзентацыі падкрэсліў: "Мадэль аўтамабіля Atlas распрацавана ў адпаведнасці са сваёй назвай, імем грэчаскага Бога, які з'яўляецца сімвалам моцы і сілы, якому было даручана трымаць неба. Мы хацелі стварыць аўтамабіль, здольны пераадольваць суровую зіму і гарачае лета, захоўваючы сваё элегантнае самавалоданне". Выпускаць Geely Atlas будуць у чырвоным, белым, чорным і серабрыстым выкананні.

У пачатку 2018-га на новым заводзе – пасля дапрацоўкі кітайскімі партнёрамі – пачнуць выпускаць яшчэ дзве мадэлі: красовер NL4 (абноўлены Geely Emgrand X7) і седан FE3 (Emgrand 7), які прэтэндуе на статус народнага аўтамабіля ў Беларусі.

Пакуль аўтамабілі завода толькі на трэць ствараюцца з беларускіх кампанентаў, але ў бліжэйшых планах – лакалізацыя мінімум 50%: гэта неабходна, у тым ліку, і для выхаду на рынак ЕАЭС. Айчыннымі ў барысаўскіх Geely будуць рухавік, акумулятар, выхлапная сістэма, пярэдні і задні мост, сядзенні, колавыя дыскі і шыны. Дарэчы, Прэзідэнт паставіў задачу – стварыць уласнае канструктарскае бюро на базе новага завода СЗАТ "БелДжы".

Паводле папярэдняй інфармацыі, Geely Atlas, які хутка паступіць у салоны, можа каштаваць 17,5 – 18 тысяч долараў: і гэта цана ніжэйшая, чым у канкурэнтаў такога класа.

Урад Беларусі ўжо рыхтуе праграму стымулявання нацыянальнага попыту, дзякуючы чаму жыхары краіны змогуць атрымаць дадатковыя перавагі пры куплі: крэдытаванне, лізінг, выгаднае страхаванне... Але, зразумела, яшчэ больш маштабная задача – ва ўмовах вельмі высокай канкурэнцыі заваяваць пакупнікоў па ўсім свеце.

Новая мадэль Geely Atlas аўтазавода "БелДжы"
Адкрыццё новага завода "БелДжы"
Цырымонія адкрыцця новага завода "БелДжы"
Новы завод "БелДжы"
Новы завод "БелДжы"
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная