Вясёлы Масленічны тыдзень – адно з самых любімых і каларытных народных свят – пачаўся 20 лютага. Гэтыя сем дзён, якія са старажытных часоў сімвалізуюць праводзіны зімы і расставанне са старым і непатрэбным, а галоўнае, набліжэнне вясны, абуджэнне і абнаўленне, у Беларусі і сёння святкуюць з асаблівым размахам.
Па ўсёй краіне праходзяць гулянні са старадаўнімі абрадамі, вулічнымі спектаклямі, карагодамі, гульнямі, частаваннем смачнымі блінамі і, вядома, абавязковым спальваннем галоўнага атрыбута Масленіцы – пудзіла зімы. Згодна з традыцыяй продкаў, у першы дзень святочнага тыдня яго майструюць з саломы, старога адзення і спадручных матэрыялаў, а затым праводзяць у агні разам з зімой і цяжкімі думкамі.
Аб'ядноўваючы і старажытныя язычніцкія абрады, і светлыя звычаі хрысціянства, кожны дзень масленічнага тыдня напоўнены прыгожымі сямейнымі, сяброўскімі традыцыямі і мае сваю асаблівую назву: "Сустрэча", "Зайгрыш", "Ласуха", "Шырокі чацвер", "Цешчыны вячоркі", "Залвіцы пасядзелкі", "Даравальная нядзеля"…
Масленічны тыдзень-2017 – у рэпартажы з розных куткоў Беларусі…