Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Масленічны тыдзень у Беларусі

Масленіца ў Беларусі: прыгожыя традыцыі, вясёлыя гулянні і ўнікальныя стравы

Масленіца ў Беларусі: прыгожыя традыцыі, вясёлыя гулянні і ўнікальныя стравы
21 Лют 2017

Вясёлы Масленічны тыдзень – адно з самых любімых і каларытных народных свят – пачаўся 20 лютага. Гэтыя сем дзён, якія са старажытных часоў сімвалізуюць праводзіны зімы і расставанне са старым і непатрэбным, а галоўнае, набліжэнне вясны, абуджэнне і абнаўленне, у Беларусі і сёння святкуюць з асаблівым размахам.

Па ўсёй краіне праходзяць гулянні са старадаўнімі абрадамі, вулічнымі спектаклямі, карагодамі, гульнямі, частаваннем смачнымі блінамі і, вядома, абавязковым спальваннем галоўнага атрыбута Масленіцы – пудзіла зімы. Згодна з традыцыяй продкаў, у першы дзень святочнага тыдня яго майструюць з саломы, старога адзення і спадручных матэрыялаў, а затым праводзяць у агні разам з зімой і цяжкімі думкамі.

Аб'ядноўваючы і старажытныя язычніцкія абрады, і светлыя звычаі хрысціянства, кожны дзень масленічнага тыдня напоўнены прыгожымі сямейнымі, сяброўскімі традыцыямі і мае сваю асаблівую назву: "Сустрэча", "Зайгрыш", "Ласуха", "Шырокі чацвер", "Цешчыны вячоркі", "Залвіцы пасядзелкі", "Даравальная нядзеля"…

Масленічны тыдзень-2017 – у рэпартажы з розных куткоў Беларусі…

Масленічныя гулянні ў Віцебску
Масленічныя гулянні ў Гомелі
Масленічныя гулянні ў Гомелі
Масленічныя гулянні ў Гомелі
Масленічныя гулянні ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная