Слуцкая фабрыка – адно з буйнейшых прадпрыемстваў мастацкіх промыслаў у Беларусі. У нашы дні на прадпрыемстве адноўлена ўнікальная тэхналогія ткацтва, выпускаюцца дакладныя копіі і аналагі знакамітых паясоў, сувеніры з іх матывамі, а таксама арыгінальныя тканыя, вышытыя і швейныя вырабы, многія з якіх ствараюцца ўручную.