Міхайлаўская царква – унікальны ўзор палескай школы драўлянага дойлідства XVIII стагоддзя, у архітэктурным абліччы якога гарманічна спалучаюцца рысы класіцызму і барока. Паводле падання, храм існаваў яшчэ ў XIII стагоддзі і складаўся ўсяго з двух зрубаў, і толькі ў 1880-м годзе да яго была прыбудавана званіца, упрыгожаная высокім шпілем.