Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | V Усебеларускі народны сход: форум пяцігоддзя ў Мінску

V Усебеларускі народны сход: форум пяцігоддзя адкрыўся ў Мінску

V Усебеларускі народны сход: форум пяцігоддзя адкрыўся ў Мінску
22 Чэр 2016

Галоўная грамадска-палітычная падзея 2016 года – V Усебеларускі народны сход адкрыўся ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі. На ўсенародны форум пяцігоддзя ў Мінску сабраліся дэлегаты ад кожнага рэгіёна краіны – аўтарытэтныя кіраўнікі ўсіх узроўняў, спецыялісты, якія прадстаўляюць розныя прафесіі, галіны эканомікі і сацыяльнай сферы, вядомыя грамадскія дзеячы і маладзёжныя лідары… Акрамя таго, у ліку запрошаных – замежныя госці: прадстаўнікі беларускіх дыяспар, міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, кіраўнікі дыпламатычных місій...

У насычаным раскладзе двух дзён форуму – падвядзенне ключавых вынікаў развіцця краіны за папярэдняе пяцігоддзе і абмеркаванне стратэгічных задач на будучыню. Напярэдадні Усенароднага сходу быў апублікаваны праект Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Маштабны план абазначыў прыярытэты Беларусі ва ўнутранай і знешняй палітыцы, кропкі росту эканомікі, сацыяльныя арыенціры – усе гэтыя тэмы будуць абмеркаваны на падагульняючым народным вечы.

V Усебеларускі народны сход
V Усебеларускі народны сход
V Усебеларускі народны сход
V Усебеларускі народны сход
Гарачая лінія працуе ў час правядзення Усебеларускага народнага сходу
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная