Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ЗДАБЫТАК БЕЛАРУСІ: народны пісьменнік Іван Шамякін

Мемарыяльную дошку Івану Шамякіну адкрылі на малой радзіме пісьменніка. 2016 год

Мемарыяльную дошку Івану Шамякіну адкрылі на малой радзіме пісьменніка. 2016 год
9 Лют 2016

На календары сімвалічнага і багатага на творчыя юбілеі Года культуры будзе шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Івану Шамякіну, а першыя ўрачыстасці, вядома ж, адбыліся на яго малой радзіме – у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці.

У роднай вёсцы Шамякіна Карме 6 лютага на сцяне бібліятэкі, якая носіць імя класіка, адкрылі мемарыяльную дошку. Удзельнікамі цырымоніі сталі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў і зямляк Шамякіна – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

У Добрушскім краязнаўчым музеі ў гонар знакамітага пісьменніка адкрылася абноўленая экспазіцыя. Гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў на два месяцы прывёз з галоўнай скарбніцы краіны карціны 15 аўтараў, у тым ліку – напісаны 30 гадоў таму партрэт Івана Шамякіна пэндзля Нінэль Шчаснай. Тут жа– фатаграфіі з сямейных альбомаў, якія перадалі сваякі Шамякіна.

Андрэй Макаёнак са сваім сябрам Іванам Шамякіным. 1981 год
Іван Шамякін – галоўны рэдактар БСЭ. Мінск, студзень 1981 года
Іван Шамякін з унучкай Славянай. Мінск, 17 лістапада 1987 года
Народны пісьменнік Іван Шамякін на прагулцы
BELARUS’ HERITAGE: People’s Writer Ivan Shamyakin
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная