У першыя хвіліны цырымоніі "Малітва за Беларусь" Мітрапаліт Павел вымавіў кароткае духоўнае слова – благаславенне Беларусі і яе народа. Потым перад удзельнікамі выступіў кіраўнік дзяржавы, які адзначыў: "Малітва – гэта не толькі зварот верніка да Бога, але і праяўленне шчырых і глыбокіх пачуццяў кожнага з нас і ўсяго беларускага народа да сваёй Радзімы, нашага агульнага дому, пра дабрабыт якога мы штодзень клапоцімся". Пранікнёныя музычныя кампазіцыі ў гонар краіны прагучалі ў выкананні знакамітых беларускіх артыстаў і шматгалосых духоўных хароў.