Узведзены ў ХХІ стагоддзі, мінскі Храм-помнік у гонар Усіх Святых стаў асаблівым сімвалам духоўнага адзінства народа Беларусі, дзе жывуць прадстаўнікі многіх канфесій, напамінам аб трагічнай і гераічнай гісторыі краіны. У крыпце храма, створанага "ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі", пахаваны трое невядомых воінаў: салдаты Айчыннай (1812), Першай міравой і Вялікай Айчыннай войн. А ва ўрачысты вечар 2 кастрычніка 2015 года ў крыпце з'явіліся новыя сімвалы – капсулы з зямлёй, прывезенай з месц пахаванняў і могілак з сямі краін Еўропы, дзе пахаваны беларускія салдаты і ваеннапалонныя, а таксама суайчыннікі, якія былі насільна пагнаны на чужыну і памерлі там. Цырымонія пахавання – яшчэ адна даніна павагі пакаленням, якія цаной жыцця заваёўвалі мір.