Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Урачыстая цырымонія "Малітва за Беларусь" каля Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску

Урачыстая цырымонія "Малітва за Беларусь" каля Храма-помніка Усіх Святых у Мінску

Урачыстая цырымонія
2 Кст 2015

Незвычайна сімвалічная і значная падзея, якая кранула сэрцы, адбылася ў Мінску каля сцен Храма-помніка Усіх Святых вечарам 2 кастрычніка. Унікальная цырымонія "Малітва за Беларусь" сабрала тут сотні вернікаў розных канфесій, кіраўнікоў рэлігійных арганізацый і нацыянальных аб'яднанняў, прадстаўнікоў органаў улады і палітычных партый, грамадскіх дзеячаў і творчую інтэлігенцыю. Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
У крыпце храма Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел прачытаў малітву, і ў падрыхтаваныя нішы леглі капсулы з зямлёй месц пахавання землякоў у Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі і Італіі
Сустрэча кіраўніка дзяржавы з лідарамі нацыянальных і рэлігійных аб'яднанняў
Папярэдняя       1 2