У Дзень горада Мінска каля 300 чалавек разгарнулі самы вялікі беларускі сцяг на Кастрычніцкай плошчы. Памеры гіганцкага палатна здзіўляюць: яго плошча – звыш 4000 кв. м (45x90 м), а вага - больш за 300 кг. Арганізатары незвычайнай акцыі ўжо адправілі заяўку на ўключэнне гэтай падзеі ў Кнігу рэкордаў Гінеса ў графе "Самы вялікі дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь".