Унікальны фотапраект Беларускага тэлеграфнага агенцтва, які раней быў прэзентаваны на Дні беларускага пісьменства ў Шчучыне, у святочныя выхадныя змаглі ўбачыць мінчане і госці горада. У экспазіцыі – 50 сучасных і рэдкіх архіўных фотакадраў – яркая рэтраспектыва развіцця Беларусі за апошнія 25-30 гадоў.