Каларытнае свята Масленіцы на Любаншчыне прыняла вёска Обчын, куды з’ехаліся госці з усіх куткоў раёна. Тут разгарнулася святочная праграма: дэгустацыя пачастункаў мясцовых гаспадынь, народныя песні і танцы, забавы, старадаўні абрад спальвання пудзіла.